На скрыжалях вятроў і дарог,
У далонях сунічнага неба,
На сьвітанку герояў й нябог.
За ракой, за абшарам сусьвету
Чарадзейныя ёсьць астравы,
Там і вечар рыфмуецца з верай,
Там і сосны – сёстры травы.
Мы сустрэнімся ўсе нечакана
Па крыві, па сумленню радня...
І рукі не падыме Каін,
І прыме яго зямля.