Мы сядзім з табой блізенька-блізка,
Як даўней, за гарбатай, на кухні.
Тут ласункаў цалюткая міска.
Свечка часу ніколі не тухне.
Не чакаў ты, калі я паклічу.
Я не клікала. Толькі чакала,
Калі мне хоць хвілінку пазычыць,
Той, каго я так моцна кахала.
Час прыйшоў. Адбылося. Збылося.
З маладосці лісточак паперы.
Вершаванае шчасце лілося
На падлогу, на стол, на шпалеры…
Ты чытаў па-юнацкі, натхнёна,
Як калісьці на першым спатканні,
І глядзеў, як тады, улюбёна,
Адраджаючы наша каханне…
© Copyright: Людмила Воронова Супрун, 2020
Свидетельство о публикации №120022502270