Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Мы ўсе “згвалтаваныя” гэтай уладай

Сярэдняя: 2.7 (12 галасоў)

Мы ўсе “згвалтаваныя” гэтай уладай:
у школе, на працы, а хтосьці парадам.
А гэтая ўлада смяецца і рада:
і тыкае пальцам, дручком, аўтаматам…

Каму дзеля хлеба ў вачых – толькі глеба,
Хто гне свае спіны за абрАзы ды кпіны –
Ад гэтай улады Тым больш і ня трэба:
Ім соладка жыць пад скрыжованным небам.
І сонца яны не адрозняць ад хмараў,
Бо позірк у падлозе ў бязкрылых Ікараў.

А хто дзеля долі праз слёзы ад болю
Змяніў сваю робу на прагнасць да волі,
Да простага непрыніжэння асобы,
Хто вымавіў у голас, што ён несвабодны,
Той раптам адчуў, што ён не адзіны,
І аднадумнікаў – большасць краіны,
Той жахі згубіў і ўсміхаецца смела,
Той пад “Перамен” сваё рухае цела.
І гэтае цела не ў Расеі ці Польшчы,
А тут сярод мірных пратэстаў на плошчы!

Настаўнік, чыноўнік, рабочы, ваенны,
Загадчык садка і начальнік змены,
Урач, безпрацоўны і навуковец,
Чыгуначнік, лётчык, студэнт і спартовец –
Усе, хто для краіны пра светлы мрое лёс,
У шэрагу адзіным і шэраг рос і рос!..