Мы з табой у настроі адажыа.
Струны сумна працяжна дрыжаць.
Так пачуцці хаваюцца зажыва,
Бо іх хочуць насільна распяць.
Выліваюцца ноты журботныя
У нябачны вясёлкавы мост.
Мы чужыя, а ўсё яшчэ родныя,
Калі сэрцам да сэрца прырос.
© Copyright: Людмила Воронова Супрун, 2017
Свидетельство о публикации №117031407357