Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Мяне, бывала, уціскалі ў рамкі...

Сярэдняя: 4.6 (9 галасоў)

Мяне, бывала, уціскалі ў рамкі,
Вучылі з глупствам ладзіць і дружыць,
Каб не рыпеў я ад жыццёвай лямкі
I каб вучыўся жыць — як набяжыць.

Мне, хто са злосці, хто з любві, казалі,
Каб меней чуў, каб меней бачыў я...
He раз мяне бязлітасна каралі,
Ды пахіснуць не здолелі ніяк.

О, я цярпеў няўдачы і абразы!
Я знаў нямала подлых і тупых!
Ды мук маіх яны яшчэ ні разу
He бачылі і не пабачаць іх.

Я больш маўчаў і рэдка дзе пярэчыў,
Маўкліва боль і крыўду я трываў,
Ды не паганьбіў гонар чалавечы, —
Сумленнем я нідзе не гандляваў.

I хоць бывае цяжка і трывожна,
Але дарога ў мяне адна.
I толькі ў рамкі свае ўціснуць зможа
Калісь мяне сасновая труна.