Мяне няма.
Адсутнасць ёсць.
Нібы асцё
Нібы лісцё
Пад кожным крокам
Збаўцы.
Мяне няма.
Сшумела кроў
Па вадасцёках
Гонкіх.
Нібы чытаючы кіно
Нібы чакаючы віно
І кнігі
Прапіваючы паглядам.
Мяне няма.
Знямела моц
Гульня сканала
Нібы галлё
Нібы лязо
Па твару
Поўха
Звонка.
Мяне няма.
Не ў гэтым сэнс
Не ў парушынцы
Не ў Сусвеце
Нібы са скрухай
Горкі сэкс
Незадаволенасць
Адвечнасць.
Мяне няма.
Няма мяне.
Нібы
Імгненне ў нечым
У нечым тым
Чаго няма
Са мной. Ці без мяне.
Ці з вамі.