Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Мыйшчыца посуду

Сярэдняя: 4 (11 галасоў)

пажылая, вельмі хворая, зьбірае з'едкі
ў цэлафанавы пакунак, лагодна
ўсьміхаецца, просіць мяне,
каб я аддаваў ёй харчовыя рэшткі. Для парасятаў?
пытаю я. Так, для парасятаў, кажа яна і зноў усьміхаецца.

Аднойчы ў вольны час я знайшоў яе ў гардэробе
за чытаньнем Новага запавета, яна
зірнула на мяне і сказала, што за кожным з нас
назіраюць анёлы. Яны глядзяць на нас
праз нябачныя
аптычныя прыстасаваньні, адсочваюць
нашыя дзеяньні і нашыя ўчынкі.

Калі я нёс ёй пакет з сапсаваным рысам, старэйшы кухар
спыніў мяне
і растлумачыў, што гэтак рабіць ня варта,
калі заўважаць, будуць праблемы.
Я не зразумеў яго, гэты рыс
нікуды не прыдатны,
у любым выпадку
я выкіну яго
на памыйніцу.

Карацей, як заўгодна,
але
лепш выкінь.

Я так і зрабіў –
у рэстаране
вядзецца
відэоназіраньне.