Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

НА АДЛЕГЛАСЦІ ДНЯ

Сярэдняя: 5 (1 голас)
На адлегласці дня горад, дзе я хаджу, ем, нешта раблю і ахвярны бядзе. І гэтак да вечара, у каторы, калі хмар няма, запальваюцца зоры - яны зіхацяць, мільгацяць, тухнуць бы вуглі - і я падоўгу гляджу на іх з зямлі. На зямлі, дзе горад, адлегласці розныя: яны ў выглядзе дарог то раннія, то познія. Я ўжо на позняй, і вядзе яна мяне... да мяне! І лёгка мне, здаецца, лячу... Не, я яшчэ не памру, бо не хачу. Я кранаю зоры на адлегласці рукі - гэта ўжо ранак; пяюны-жаўрукі трапяцяць, ператвараюцца ў кроплі дажджу - і я па мокрай адлегласці дня хаджу. Брыду па горадзе зноў ахвярны бядзе... Жыццё йдзе. Air Max 90 Ultra 2.0 Flyknit