Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

На Беларусі ціха і спакойна.

Сярэдняя: 4.8 (58 галасоў)

На Беларусі ціха і спакойна…
Жыццё разломамі – не перамешана.
І хоць жыццё, яно такое – ніякое,
А й не было яно ніколі лепшае…
         Яшчэ ў дзяцінстве, памятаю, маці
         З тугою кожны грош лічыла:
         дзяцей чацвёра… і на ўсіх патраціцца…
         і толькі – пракарміць,..
         а на адзенне – немагчыма…
Прайшлі гады, і ў самаго ўжо ўнукі…
Над Беларуссю касмаспадарожнікі лятаюць…
А ў мяне ўсё як і ў маці – такія ж мукі:
Каб толькі пракарміцца,..
А на штаны зноў грошай не хапае…
          Мы – востраў, на абшары акіяна…
          А акіян – тайфунам перапоўнены
          Народы-хвалі ўздымаюцца шалёна…
          На Беларусі ж ціха і спакойна…

22.08.2011г.