1.
На далонях тваіх
сакавіцкае сонца –
пальцам-промнем казыча й
неровова зіхціць.
Ты слабы,
ты нямоглы,
і, пэўна ж, ня моцны,
як паранены кляксаю
белы некалі ліст.
Па якім, як па снезе,
самота адчаю
плямай бруднаю засціць –
пакідае сляды.
І па іх, ты, слабы,
З кайстрай мараў
кульгаеш,
І кіёчкам надзей –
топчаш веры сады.
2.
Спадысподу душы
сакавіцкага ветру
у скалелых вачах
памірае святло.
Ты ідзеш – ўсё ідзеш,
то шпарчэй, то няспешна,–
па слядах на лісце,
з плямай лёсу твайго.
3.
А на скон хараства
сакавіцкага сонца,
ці хаўтараў па ветру
вясновых надзей –
дабрыдзеш, валацуга,
да апошняе кропцы,
і тым самым заб’еш
ненароджаны верш.
Рэквіем.
…тага сакавіка, у хмурным небе,
над мітуснёй крывавай плоці,
трымцеў ліст белае паперы
з пунсовай плямай літар- словаў.
Штандар нязвыклы ды ўсёісны,
па-над здажджлівым, снежным краем –
незаўважным – папяліцца,
непрачытаным – памірае…