На дыванах пажоўклай скрухі,
Між змрочных крылаў гругання,
Самотна мітусяцца згукі
Спрадвек нязбытага жыцця.
Спрадвек нязведзенай істоты,
З пажадным поглядам спакус.
Калі галосіць ў свеце восень,
І цісне карак лёсу змус.
Лунае воддаль цень спагадны,
Нібы абрус з той даўніны,
Калі спавіты небаззяннем
З крыжа ўзнімаўся Бог у сны.
І не згубіўся праз стагоддзі
Цяпельца скрадзенага сум.
Галосіць восень па нябогу,
Спявае жальбы вецер-кум.
Падцісне млоснаць і адыдзе,
Як Сартра кніга – назаўжды.
Пагляд чапляе дрэва-стрыжань –
Адзінай тут чыёсць душы...