На гэтым чорным дыване, Што ноч расцягвае над дахам Нібыта хто пусціў з замахам Белёса поўня палыхне.
А ты стаіш пад той мішэнню, У грудзях баліць,- не прадыхнуць. І зоры кулямі імгненняў Здаецца праз цябе лятуць.