На гэтым свеце – Дождж і вецер, I зграі змрочныя Аблок. Ды несупынна Сонца свеціць, І адступае Чорны змрок.
У чалавека – Доля веку, Снягоў у душы Намяло... Але шукайце Па засеках, Цяпло шукайце І святло!