У ГОРАД ДА ВАНЬКі ЖУКАВА.
Піша дзед табе унучак…
Забяры мяне адселе…
Бо знасіліся анучы,..
На гародзе – пустазелле…
Дождж у хату лье скрозь крышу…
Не заходзяць нават чэрці…
З пограбу пазбеглі мышы –
Бо няма чаго ім жэрці…
Плот ля хаты быццам зубы,
Калі глянуць у люстэрка –
увесь штакет прагніў, пазгублен…
Узяў аловак, і пішу табе паперку…
Унучак, любы, дзеду дрэнна
ў адзіноце дажываць…
Не ратуе і гарэлка –
закусь нечым пражаваць…
Ой, адзінота, адзінота…
Як хвароба-ліхаманка.
Не жыццё – дрыгва-балота…
Забяры ў горад, Ванька !
Там, напэўна, добра людзям
жыць, на “гэтым яшчэ свеце”…
Мо і мне там добра будзе –
так, як пішацца ў газэце?
Спраўна, добра ўсё ў газэтах,
дзесьці ўсюды,.. мне жа скуллі !
У мяне ўсё ня гэтак…
І не хата, а прытулак…
У мяне вісіць у хаце
лепрадуктар старажытны…
Змест таго, каб паспяваць мне,
дакладае мне: пра жыта,
ураджай які ў цантнерах;
з кім сустрэўся сёння Шурык –
вёў таемна “шуры-муры”…
Мне жа гэта – да халеры !
Мо, ня тыя ў мяне вочы ?
Дзе я быў, калі дзялілі ?
Бачуць тое – чаго хочуць,..
і не бачуць “гаварыльню”…
Ванька, унучак, плача ноччу
дзед твой, бо прастога хоча:
крышку хоць пажыць на свеце,
як прапісана ў газэце…
Ой, няма ў мяне вяселля…
Ванька ! Забяры мяне адселе !
(уначы, 23 верасня 2011г.)