Пад сонцам снег са стрэх спаўзае
І з гулам падае на дол,
Грыміць, нібыта першы гром,
У пырсках сонца адбівае.
І гэты звон, і гэты рух –
Надзея наша направесні .
Напішам новыя мы песні,
Пярэймем продкаў моцны дух.
Вясной засеем зноўку гоні,
Пасадзім новыя сады,
Ад рознай немачы, бяды
Грамнічную запалім свечку.