Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

На краю Галактыкі.

Сярэдняя: 4.8 (17 галасоў)

Са зборніка “Гішторыіі дзеда Алега”.

На краю Галактыкі.

Вечар вЫдаўся ж…
ХалЕра…
ПерадЫх ніхто не дась…
Мы вячЭраем, з катом,
а тут у хАту, церАз дзьверы,
стварЭнне нЕйкаснае – шась !

Мы з катом гарбАту п’ем,
з варЭннем,
і штосьці там па тэлебАчару глядзім…
Удвух, з кацЯрай, жыць нядрэнна.
Суседу хУжай – ён адзін…

І тут – завАльвае на хату
да нас – нягАданы-няждАны…
Ад нечакАнасці
расплЮхаў я гарбАту !
А гэты кАжа:
– Я – іна-плані-цЯнін…

Сусед мой,
той бы дык здурЭў, адрАзу !
Я ж – чалавек мудрО-О-Оняшчага склАду…
– За стол садзісь, - яму пальцОм пакАзваю.
А сам гляжу –
ня прЭцца, там за ім хто, ззАду…

Наліў гарбАты, лЫжку ткнуў ў варЭнне,
ён – піць пачАў,
а я – пачАў вясці бясЕду…
– З якога ты скажы здарЭння
Зямельку нашу вЫрашыў навЕдаць ?

– Дак цёшча у мяне,
ў сузор’і Скарпіёна…
А сам жыву я – у СтральцЭ…
Па шляху Млечнаму звяздзішнікі,
шалё-ё-ёныя…
Па ўскрАечку аб’ехаць іх хацеў…
Цягнусь памАлу, бо лятАлка – стАрая…
А з-за МядзьвЕдзіцы – гружОны космавОз !
Я – лЕдзьве вЫвернуў…
І тут мяне удАрыла !
Камета йшла…
Якраз наперакОс…

– Чаго гарУеш,
бачу ж, што жывЫ застАўся.
Папі гарбАты, і валі да цёшчы…
– Не-е-е…
Каля Зямлі косманасос зламаўся…
Талерачка мая цяпер ляцець ня ў мОчы…

Кажу яму:
– Ды кінь тужЫць!
Мы тут з катом – у адзінОце !
Цябе дзе – знОйдзем палажыць,
і бульба ёсць – на трОх нам хОпіць !
К зіме зарЭжам парасЯ,
цябе надзЕлім шквАркай…

Качае прЫшлы галавой:
– Ня-з-з-зя-я-я…
Ой, мне да цёшчы трэба,
шпАрка…
Ня вЕдаеш, зямлЯнін, маю цёшчу…
Калі яна сюды прымчЫцца –
застАнецца ад хаты толькі твая кошка…
І дОўга-дОўга будзеш сам лячЫцца…

ЧашУ патЫліцу…
– Цягні тады косманасос да хАты…
ДапамагУ, не пагублЮ…
Пакуль пап’еш з катом гарбАты –
за гэты час рамОнт зраблЮ !

Прынёс ён сваю “злОмку-хрЭнь”…
Гляжу, яна –
аж з прОшлага стагОддзя вЫпуску…
З запАльнічкі кітайскай ўзЯў крамЕнь –
усУнуў у насос…
Працуе, накусь-вЫкусі !

Дзівіўся “цУду” іна-плані-цЯнін –
у закутку ГалАктыкі – ды і такі дзелЯга…
А я жа тут, ад – “Косма-ТрАнса”,
спецыЯльна…
Каб пОмачу акАзваць
таким вось
косма-бедалагам…
*+*
29 лістапада 2013г. пасля провадаў іна-плані-цЯніна…

** (вячЭраем – ужинаем; гарбАта – чай; тэлебАчар – телевизор;
нядрэнна – неплохо; ад нечакАнасці - от неожиданности;
расплЮхаў – расплескал; кАжа – говорит;здарЭнне – случай;
навЕдаць – навестить; сузор’е – созвездие;
ня ў мОчы – не может; кінь тужЫць – брось горевать;
шпАрка – быстренько; патЫліца – затылок; зраблЮ – сделаю;
стагОддзе – столетие; запАльнічка – зажигалка; цуда – чудо;
ня вЕдаў – не знал).