Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

На Купалле

Яшчэ не ацэнена

Гуляла зранку сонца-конь,
Расквечвала нябёсы.
Па грыве, нібыта агонь,
Сцякалі іскры-росы.

Свяціліся яны наўздзіў
У травах і ў кветках,
А з ночы квет чароўны цвіў
У вогненных падсветках.

Рука цягнулася к яму,
Каб выдзеці з карэннем.
Валодаць скарбам аднаму
Было амаль трызненнем.

Да шчасця быў мо толькі крок
Ці нейкае імгненне,
Ды вось мільгнуў прывід здалёк–
І знікла азарэнне.

Ураз не стала ўсяго–
Ні мар, ні яснаквета,
Хаця на макаўцы яго
Пасвілася лета.