Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

На масянжовым небе чорны ветах

Сярэдняя: 1.5 (2 галасоў)

На масянжовым небе чорны ветах
ссе цмокам прагным зорак стынь
віхурыцца ад подыха яго планета
скідае з плоці чалавецтва дым

жарынкай золата зіхціць між хмараў
крысо сукні знябытых афрадытаў
бянтэжаць местачкоўцаў рэшткі мараў
што не стамляюцца ісці ўслед за Сізіфам

да маціцовых спадарожных перлін ў небе
скаромным поглядам ахутваючы цмока
здавён гудуць-таўкуць-штурхаюць Феба,
прыгожага, ды не свайго, не местачкоўцаў Бога.

А ты ляжыш пад дахам масянжовай ночы
як цвік у вечкі дамавіны поўні з сонцам
як местачковец, больш нішто не хочаш
акром глыжа Сізіфа у Харона лодцы.