Развітацца з табой ніяк не магу,
У грудзях сэрца б’ецца балюча.
Да цябе я зноў бягу і бягу,
Быццам промень ад сонца пякучы.
Я лячу ад цябе ў праціўны мне бок,
Я к таўстому шклу прытуліўся.
Я шапчу ў цішыні, у душы крычу быццам воўк
Аб аўтобуса шкло я разбіўся…
Мне не хочацца бачыць ні цемру, ні свет,
Адарвацца адгэтуль я моцы не маю…
Сонца ззяе так ярка ў дзень, у абед,
А я бачыць яго не жадаю…