Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

На могілках.

Яшчэ не ацэнена
1 Вясновая дрымота І авітаміноз, Тваіх вачэй пяшчота Кранае, аж да слёз... Жаўціць мімоза сонцам, Падснежнікаў блакіт, І сум вачэй бясконца Сярод магільных пліт… 2 Чаму згасаюць зоры? Знікае бляск вачэй? Ня можна жыць у каморы Душа жыве вышэй... Толькі чаму балюча Усё гэта назіраць? Вадзіцаю гаючай Палошчуць слёзы гаць. 3 Тут вечнасці пачатак Заплецены ў клубок, І дзверы ў гэту хату Заслоньвае вянок... І словы з эпітафій, Як памяць, на гады, І вочы з фатаграфій, Як помнікі бяды… © Copyright: Людмила Воронова Супрун, 2015 Свидетельство о публикации №115040110227 Men's Tops