На мове арфы гаварыць
Не кожны, мабыць, можа.
Але калi душа балiць,
На мове арфы гаварыць –
Дапамагае Божа.
На мове арфы гаварыць –
Сягаць у свет аблокаў,
На мове арфы гаварыць –
Вяртацца да вытокаў:
Туды, дзе каня просiць пiць...
Гады зязюля лiчыць...
На мове арфы гаварыць –
Пяшчоту некаму дарыць,
Не кажучы слоў лiшнiх!..
На мове арфы гаварыць –
Нiбы iкар сябе спалiць,
Але агонь душы данесцi,
Каб iншым шлях iх асвяцiць
i навучыць дабро тварыць, –
На мове арфы – мове песнi…
Як плынь ракi не супынiць,
Назад нiшто не вернеш...
На мове арфы гаварыць –
Бы вартавым адказным быць:
i сумнявацца i любiць,
Пакуль у талент верыш!..