А на пачуцьцях цяпер кволых,
Жыцьцё мінуўшае, зайграй,
Як быў я гнуткі і вясёлы
І дні з усмешкай сустрачаў.
Зайграй, зайграй - мо адзавецца,
Табе, пакінуты мной край,
На ўзлеску дуб, над полем вецер
І ў соснах дзятлы затрашчаць,
Дзесьці зязюля закукуе,
Значыць гады лічыць пара
І іх збіраць у торбу льняную,
Што мне ад маці дасталась.
-31.05.12.