Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

На пляцоўцы йдзе хакей

Сярэдняя: 5 (3 галасоў)

На пляцоўцы йдзе хакей.
Варатар – Пятро Бурдзей.
Хлопец – майстра “экстра-клас”,
хоць на варотах першы раз.
Скрып канькоў і клюшак ўзмахі –
не хакей, а проста “жахі”.
Не даецца шайба ў рукі
без умення, без навукі.
Вось кідок, “дзевятка” йдзе –
пяцікласнікі ў бядзе.
Шайбу ўзяў Пятро на “мушку”
і злавіў яе ў лавушку.
Да варот імчыцца Дзіма.
Замахнуўся клюшкай – міма…
На трыбунах гам і свіст:
- Ну й мазіла – хакеіст.
Йдзе апошняя хвіліна.
- Малайцы! – крычыць Паліна.
- Рады, рады мы за вас, –
дабаўляе пяты клас.
Матч закончыўся ў час.
Пераможца – пяты клас.
Пакарыў рабят хакей.
А герой гульні – Бурдзей.