Вы для мяне – хмель мройных траў,
глыточак свежага паветра.
Гадамі ў сне я Вас чакаў
пад водбліск зор і подых ветру.
Я ўсё дарую, хоць у нас
сцяжынкі не сышліся разам.
Я так хачу убачыць Вас,
калі сумую змрочным часам.
Устану, пагляджу ў акно –
сняжынкі ў карагодзе кружаць…
А ўсё было не так даўно,
а сэрца тужыць, тужыць, тужыць.