Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

На полі мінным...троллі

Яшчэ не ацэнена

Жудасны напеў
Ілжывых дысцыляцый
Друкуюць свой псеўдасугрэў
Зацюканых фармацый.
А фармацэўты хваравітасць
Мачою шэра-рудай
Падлечуць паспалітасць
З лядоўні ад упадаў.
З-пад цягнікоў стоп-краў
Гоп-стоп ідзе нірванай,
З усіх вадаканалаў смецце
Зноў торкнець дзівакоў
Як вецер.
Завостраныя дулі,
На востраве пілюлі,
Абмыюць брудныя пальчаткі
Каб рукі вашыя ў Чысцец
Не трапілі,
У статак неаавец
Завабілі.
І чысціню на хлорку
Заменюць глаўўрачы
Каб вашыя пялёнкі
Здзяўбалі крумкачы.
Апошняя фіранка
Дыміцца ад праводкі,
Для вас неспадзяванкай
Зноў вернуцца адсоткі.
Закладвалі ў ламбарды
Сваю душу банкроты
Каб потым алебарды
Пасеклі ўсе аккорды.
Ад гімнаў іхнай волі.
На полі мінным...троллі.