Стаю адзін на раздарожжы,
няпэўнасць апякае твар,
малю ледзь чутна: “Божа, Божа,
згасі ў душы маёй пажар,
пажар самоты і адчаю,
вадой надзеі напаі!”
Куды ісці?! не зна…не знаю.
Плыве маўчанне ўздоўж ракі…
Стаю маркотны, толькі месяц
шапоча штось сівой рацэ.
Адзін, адзін у бела-свеце
і вецер волі у руцэ.