Ты скажы мне, цьма глухая:
Доўга будзеш ты ляжаць?
Доўга будзе думка злая
Сэрца жалем калыхаць?
Не шумі ты, лес высокі,
Нудных песень не спявай,
Дзён шчаслівых, дзён далёкіх
Ты мне, лес, не ўспамінай!
Не відно мае дарогі -
Горы, лес, балоты, гразь...
Колькі смутку і трывогі
Ў гэты цяжкі, цёмны час!
Дзе ж, дарога ты другая?
Я стаю адзін, адзін,
Ноч вакол ляжыць глухая...
Ці ж то свет вышоўся ў клін?
Дык скажы мне, цьма глухая:
Доўга будзеш ты ляжаць?
Доўга будзе думка злая
Сэрца жалем калыхаць?
Очень красивый стих ...Обожаю
Очень красивый стих ...Обожаю его...
))
))
...Адказала цьма глухая -
...Адказала цьма глухая
- Будзьмо! Скончыцца злой час...
Праз стагоддзе. Бачыш? Саня.
Асьляпіў?
Прабачце нас.