НА СМЕРЦЬ АЛЁНЫ АБРАЗЦОВАЙ
О якi ты бязлiтасны, студзень!
На зямлi кожны год у гасцях
То снягi зашмальцуеш у брудзе,
То марозiш вандроўных бадзяг.
То завеямi валiш бярозы,
То вятрамi мяцеш, як лагiр,
I, пачуўшы твой свiст нецвярозы,
Зацiхае пужлiва снягiр.
Надакучылi, мабыць, вiхуры?
А дванаццатым студзеньскiм дне
Ты садраў са ўсёй музыцы скуру
Ды знiчтожыў у пякельным агне!
Хiба там, дзе бязмежнасць пустэчы
Разлiваецца над цвiнтаром,
Нам заўсёды прызначаны стрэчы
З апраметным няўмольным царом?
I няўжо мы навечна павiнны
Апраметны палац аздабляць
Пад натужлiвы рогат савiны:
– Алiлуя цябе, iспалаць!
Гэты рогат рыпучы так рана
Ўсю сусветную велiч спалiў,
Бо нябеснае мецца-сапрана
Апусцiлася ў бездань зямлi.
Што ж расхiнула зеўра магiла?
Што яна прапануе ўзамен?
Не абдыме Самсона Далiла?
Не спяе хабанэру Кармэн?
Цi адразу пакажуць каварства
Азучэна з Марынай запар?
Не, ня ўчуе пякельнае царства
Гэткай музыкi, о Люцыпар!
Хай цябе застаецца крамола,
Iнквiзiтары ды каралi,
А яе да святога прастола
Ўжо на крылах анёлы ўзняслi.
Там яна з асалодай спаткалась,
Там захутала душу тальма,
Ў тых нябёсах вялiкая Калас
Яе стрэла напевам псальма.
13 студзеня 2015 г.