Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

На смерць павука

Яшчэ не ацэнена

НА СМЕРЦЬ ПАВУКА
Твой труп, што прысохнуў да рамы аконнай,
ужо не сустрэнецца болей з душой.
Якую ж чыніў ты ў жыцці беззаконнасць!
О, колькі крыві насмактаўся чужой!

З руплівасцю гнуснай ты ладзіў засаду,
чакаў, затаіўшыся, новых ахвяр.
Вось торганне, зык! Ты накідваўся ззаду
і ў самае сэрца наносіў удар.

Яшчэ выгіналася, білася цела,
а ты прынікаў да яго, нібы цмок.
І доўга затым павуціна дрыжэла,
і ліўся дадолу чырвоны цурок.

Ты страшныя дзеі тварыў у падстрэшку,
злачынца падступны, мучыцель, падлец,
на стогны няшчасных адказваў усмешкай…
адно і самога насцігнуў канец.

Шкілет ён цяпер, успамін, абалонка.
Гуляе вятрыска між зблытаных пут.
Ужо не пабачаць радзімай старонкі
дачасна сканалыя… Колькі ж іх тут…

Спі моцна, павуча! І хай сведчыць неба:
ніхто ў смутку-болю не прыйдзе к табе.
Ты, быццам і раньш, анікому не трэба.
Хіба толькі птушка здзяўбе.