На вачах бяднее
Наш раслiнны свет,
i гэта – дрэнная прыкмета.
Меней радасцi – красак букет –
Пакiдае нам кожнае лета.
Не зрываю красак лугавых
i дарыць iх нiкому не буду,
Я нямею прад шчырасцю iх,
Пакланяюся краскам, бы цуду!..
А ў душы – нейкi жаль…
Неспакой…
Зноў мне лета “бывайце” сказала.
…Рамонкам раздушаным
На маставой
Прырода пра боль пракрычала.