На Возера не гоняць статкам
Каровак пасьвіць у берагі,
На Возеры майго юнацтва
Яны чаротам парасьлі
І куст смародзінавы зьвяў той
Зь якога ягады я еў,
Дзе ў першым поклічы каханьня
Трымцеў душой і целам млеў…
І я зчарнеў, як той куст зсохлы,
Як непрытульныя дамы,
Нібы парэзаны асокай,
Якой паплавы аддалі,
Нібы машынаю закопан,
Што заруйноўвае дамы:
Германскай,учэпістай, акопнай,
На белых костачках маіх.
-26.01.18.