Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

На захадзе сонца на ўзгорку паўстала фігура...

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

На захадзе сонца на ўзгорку паўстала фігура.
Адна з яе рук утрымоўвае дзіўныя шалі,
другая сціскае кап’ё з нержавеючай сталі.
Істота маўчыць і з гары пазірае панура.

Балоты з лясамі хаваюць абшары ад люду,
дажджы зіхацяць над абсягам жалобных пасёлкаў.
У цемры знянацку ўзнікаюць начныя вясёлкі
адтуль, з той зямлі, што цяжарная жудасным брудам.

Там з атамнай скрыні сімфонію стоенай смерці
даносяць вятры; і паўсюдна – глухое гудзенне...
Хістаюцца ў дужай руцэ шалі летазлічэння,
злавесна ўзнялося кап’ё пакарання: час жэрці.