Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Апошнія водгукі

Вашыя сябры тут!

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Павел Надольскі

Нарадзіўся ў 1979 годзе ў Мінску. У 2002 г. скончыў факультэт журналістыкі БДУ, стажыраваўся у Ягелоньскiм унiверсiтэце ў Кракаве. Выдаў два зборніка вершаў: "Рефлексия" (2007), "Край" (2008), мае шэраг публікацый у разнастайных айчынных выданнях.



Сярэдняя: 4.5 (11 галасоў)

Хто ты, беларускі наш народ?
Перад вачыма выгляд шматпакутны
стаіць дрыгвы няскоранай сярод,
бязмерна заклапочаны і смутны.

Адкуль ты? З першых крокаў крывічоў,
ці з поўначы прынесены вятрамі?
Ці, можа, паціскаючы плячом,
згадзішся, што зацверджаны царамі?

Чаму ў тваіх напружаных вачах
адбілася шмат усяго такога,
што за стагоддзі сечы на мячах
не паспрыяла крочыць паспяхова?

Навошта паступова ў заняпад
ты звёў свае гаворку і культуру?
Ды не кажы, што твой “старэйшы брат”
гвалтоўна заказаў па ім хаўтуры!

Калі пачаў мірыцца, узгадай,
ты з крыўдамі і нешчаслівым лёсам?
Зрушыся і сваёй крыві надай
агню, каб зноў паўстаць у рост калоса!