На зямлi, дзе гонкiя ялiны
Дастаюць да неба галавой, –
Думаць анiколi не пакiну
Пра свой край – блакiтную Айчыну –
i пра час, ляцiць якi стралой.
На зямлi, дзе ёсць дзiвосаў безлiч,
Шмат што прад вачыма ажыло.
Думаю – пра пушчы вечнай велiч,
Што ўкрывае край сваiм крылом!..
Б’ецца ў бераг хмызняковы iслач,
Коцiць воды ў даль Бярэзiна -
Гэта ўсё красы жывой аблiчча,
Гэта ўсё Паэзiя... Яна –
Не, не за заслугi нам даецца,
Проста ўсiм на радасць iснуе,
Як i край, радзiмым што завецца,
Як i мары светлыя твае!..
...На зямлi, пагоркамi стракатай,
Сам нямала пратаптаў дарог.
Бачыў прыгажосцi я багата,
Без якой i дня пражыць не мог.
З новай песнi, нiбыта малiтвы,
Пачынаўся мой працоўны дзень.
Кожны верш, з любовi ён адлiты,
З думкаю пiсаўся для людзей –
Землякоў, хто працай памнажае
Славу дарагiх сэрцу мясцiн:
Нашы звычкi, мову паважае,
Бо ў душы – i ён хрысцiянiн!..
i радкi, як струны, зноў звiнелi,
Славiў я ў свеце - Прыгажосць,
Каб душой нiколi не чарсцвелi,
Каб на свет адкрыта мы глядзелi,
Шанавалi тое – што ў нас ёсць.