На зыходзе сонца ўзнялася ўвырай
Восенню бяскрылай сціплая душа.
А па целе стылым, да зямлі туллівым,
Хтосьці будзе плакаць і тужыць дарма.
“Не сумуйце родныя – мне пара ўжо годная,
Раней целам скойдана, а цяпер вальна!
Я не чую болю, што дрыжэў у ладонях.
Лёгка зараз лётаю, як парашына”.
Замяце завея, памяць часам гоючы,
Слёзныя барозны, у сэрцы што ляглі.
Боль увесну змыецца, дожджыкам галосячы.
З глебы зноў адродзіцца жыта на раллі.
Застанецца вечная, светла неўміручая,
Памяць несупынная, ўдзячная, гаючая.