Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Начны Шпацыр

Сярэдняя: 4.1 (12 галасоў)

Вечаровай вулiцай крочу,
а на тварах трывога i жах.
Кожны ў думках свабоды хоча,
нiбы ў клетку загнаны птах.

I паўсюль сустракаю я вочы,
што стамiлiся несьцi крыж.
Можа шлях свой згубiлi ў ночы,
цi прамень,што сьвяцiў iм звыш?

Дык няўжо мы ня людзi болей,
i ня здолеем выбраць шлях?
Заўтра сядзем на новых коней -
залунае свабоды сьцяг!