Уздых, потым мяккі выдах паветра
з чароўнай усмешкай разлітай на твар
ды з пахам хуткага летняга ветра.
Яны ў краіне здзяйснення ўсіх мар.
Шэпт, што пранізвае кожную кропку,
ідзе пазванкамі да самых нізоў.
Дотык, зноў дотык, пяшчотна і лёгка,
а ў сэрцы вясна замест маразоў.
Позірк, сапраўдны без крыўдных падманаў.
Мігценне ў палкай бязмежнасці дзён.
І цела без вопраткі ды без заганаў.
І кропелька воску як жудасны сон.
Сон пройдзе раптоўна без крыўд і ўспамінаў
ды заклікам стане да новых падзей.
У момант наступных абдымкаў магчыма
яны зразумеюць, што сталі бліжэй.