|
Начны верш
Пакой – развагі зона.
Тасуе ноч радкі:
Чыставікі бяссоння,
Жыцця чарнавікі...
Няхай мне муліць мата
І пухне галава,
Жадаю смутак мацаць
І радасць цалаваць...
Калі прыёмнік каркне,
прынёсшы дзённы рытм,
Я дагуляю ў карты
Несапсаваных рыфм.
Я дасмакую вобраз
З прыправай лепшых мрой,
Калі ўжо дзень,
як вораг,
Ускочыць на парог.
|