Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Апошнія водгукі

Вашыя сябры тут!

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Віктар Стрыжак

Нарадзіўся 19 студзеня 1955 года ў вёсцы Заспа Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці ў сям'і калгаснікаў. Пасля школы вучыўся ў Гомельскім і Беларускім дзяржаўных універсітэтах. Нейкі час працаваў качагарам у Доме творчасці "Каралішчавічы". Не прыжыўшыся ў сталіцы, з'ехаў на радзіму, дзе зарабляў на жыццё ў мясцовым друку. Як чарнобылец атрымаў кватэру ў Мінску. Нядоўгі час меў працу ў часопісе "Зрок" і газеце "Добры вечар".

Дэбютаваў у калектыўным зборніку "Сцяжыны" (1984). У 1994 годзе выйшла адзіная самастойная кніга "Рэха журбы", у якую ўвайшлі і творы з ранейшай кнігі. Памёр раптоўна на лесвічнай пляцоўцы ў выдавецтве "Мастацкая літаратура" 11 красавіка 1995 года. Пахаваны на могілках каля роднай вёскі.



Сярэдняя: 4.4 (5 галасоў)

Дзень велікодны.
З самагоннай,
Уяўнай злосцю галасоў
Мужчыны вешалі “пагоны”
Адзін адному да тузоў.

А аднаногі,
Захмялелы
Аднавяскоўцаў прыпыняў,
Гаворкі прагнучы.
Мялела
Вачэй самотных глыбіня.

Адзіны сведка —
Кот куртаты
Сачыў з цікаўнасцю ката,
Як чалавек
На пальцах даты
Жыцця пражытага гартаў.

І, як у куфаль
Мутнай брагі,
Упала крыўда
З п’яных губ:
— Мне ў еты самы дзень...
Пад Прагай
Засукаваціла нагу...