Над горадам сонным — змярцвенне, і ціша,
і змрок,
I толькі ў замглёных нябёсах, ледзь бачная
воку,
Мігціць адзінокая зорка далёка-далёка,
I ветрык шапоча, і чуецца шолах здалёк...
To недзе ў сутонні лятуць адзінокія птахі
Да зорак далёкіх, каб з вечнасцю зліцца навек.
To — душы людскія. У свет, дзе не помняць
пра жахі,
Плывуць, каб на хвілю забыцца пра здраду і здзек.
А я вось — адзін. Толькі ноч і змярцвенне
навокал.
Па вуліцы знямелай іду я ў начной цішыні.
I мроіцца мне: там, у небе, далёка-далёка
Бялюткія птахі запальваюць зорак агні.