Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Над прорвай

Сярэдняя: 3.5 (2 галасоў)

Як нам змагацца, Чалавек,
За нас з табой змагацца?
Ідзём у ХХІ век
Над прорваю па кладцы,
А ззаду – чорная пачвара:
Грахі плывуць маўклівай хмарай.
За прорвай – белы, чысты снег,
За прорвай жыць паскудна — грэх!
Дайсці б туды і не сарвацца,
Перамагчы пракляты страх.
I шэпча хтось: «Давай вяртацца!» –
Дрыжыць, спацелы, на плячах...
Яго я скіну, бо – не жыць,
Перанясу яго я –
Саскочыць ён і пабяжыць,
Прыкінецца героем,
Раскажа ўсім, як ён праз прорву
Ісці наперад угаворваў...