Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Надзея

Сярэдняя: 5 (1 голас)
Завірыла завіруха захмялелая –
не прабіцца, не пралезці, не прайсці.
А навокала, як бездань чорна-белая,–
страшна згінуць, а дарогі не знайсці.

Не прысядзеш, не заснеш і не забудзешся,
крочыш крок за крокам, а куды?
Ашалелага прастору не дабудзішся,
замятае вецер рэдкія сляды.

Безвыходнасць, роспач да адчайнага...
А надзея ўсё-такі жыла.
Крок за крокам...
                        Зоркай незвычайнаю
бліснулі агеньчыкі сяла.