Расталіся навек з табою.
Жыву маўкліва, усё тужу.
Душа фарбуецца журбою,
і цісне болеч на душу.
На сэрца цісне адзінота.
На струны кволыя душы.
З рук валіцца ж уся работа,
А трэба ўсё ж рабіць, каб жыць.
Штодзень па памяці лістаю
Ужо прачытаны раман.
То радасць дзён тых адчуваю,
То знак пякучы даўніх ран.
Збягае хутка калымага
Мае пуціны пад адхон,
А жыць усё мацнее прага,
Журба фарбуе рэшту дзён.
28.04.1991