Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

На(д)зіранне

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Над гмахам дзевяціпавярховым
Неба аднавокае
Блішчастай поўняй
Глядзіцца наўкола
А на восьмым паверсе
Паненка ў
Белай сукенцы
Рухам далікатным
Завесіла сваю ўласную прастору
Фіранкаю белаю
З чырвонаю плямай
Як радзімая адзнака
На целе яе ахоўніцы
Поўні
У гэты час няма мовы.
У гэты час няма ловаў.
У гэты час няма слова.
Над гмахам дзевяціпавярховым
Аднавокае неба
Загадзя хаўтурыць
Па страце адзінага вока.
Адзінага воўка.
Адзінай вяроўкі
Якая нітуе повязь з Зямлёй
Са мной.
З паненкай з
Паверха восьмага.
З табой.
З сусветам.
З летам.
Недзе азваўся птах ночы
Папярэджваючы
Пра надыход поўнай
Сляпоты
Калі набрынялае
Стомаю вока неба самоты
Раптоўна
Бавоўнай карункавых мараў
На ядвабным світанку
Пацалункам з шляхцянкай-маланкай
Заблішчыць дзённым нічога
А пакуль
Тут
(можа якраз толькі тут)
Зоркі з кошыка прасторы бясконцай
Ападаюць як талеры у карчме
На вочы і губы мае
Выклікаючы смагу да крылаў
Якімі некалі былі
(усе мы імі некалі былі)
Але забылі.
Гмахоўная ноч дзевяціпавярховая.
Фіранкавы смак адзінага руху.
Аднавокае неба падслепаватага жніўня.
Пакуль. Тут. Цяпер.
Назаўжды.
Калі вядома не спаць на пятым паверсе
А першай гадзіне
Без дай прычыны.