Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Наіўнае дзяўчо

Сярэдняя: 4.7 (6 галасоў)

Наіўнае дзяўчо! Ну што ты, што ты?
Навошта гэта вільгасць на вачах?
Ты плачаш горка так з-за адзіноты?
Суцешся: адзінота лепш, чым жах.

Павер, у белым свеце (дый у чорным)
не так і блага ўласны востраў мець.
Глыток свабоды, хоць бы ілюзорнай,
заўжды прыемней, чым клятушкі медзь.

Не прагні кратаў, мілая дзяўчынка, —
збягай ціскоў няволі, каб табе
не стала неба сіняе... з аўчынку,
дзе згаснуць мары светлыя ў журбе.

Вакол хапае повязяў і путаў,
якія хвацка здушваюць душу:
каварства, здрады, злобы, жарсці лютай
і шмат чаго, што я не варушу.

У іх патрапіць — як у пастку звера —
лягчэй за ўсё таму, хто як дзіцё
ўспрымае свет. Аслепшых з-за даверу,
заўжды чакаюць іклы ды асцё.

Дый ці не лепей быць у небе птушкай,
чым земнаводнай поўзаць па зямлі?
Не плач, дзяўчо! Падумай! І не гушкай
на вейках сум, як кроплі на галлі.

Зірні, як ззяе сонейка ў аблоках—
ярчэй, чым сто мільярдаў ліхтароў,
хаця таксама, пэўна, адзінока...

Ды што табе, дзяўчо, чужыя ўрокі?

Прабач! Не плач! Ляці! Ляці высока,
ўніз не глядзі. Анёле яснавокі!
Хай крылы дасць табе твая любоў!

13.07.2014



Кранае.

Кранае.