Нам вядома, што нельга, што можна,
Загадзя напіса?на як жыць.
Ты спытаеш мяне асьцярожна,
Толькі хто нас навучыць любіць?
І любіць без шаблёнаў – аддана,
Самым чыстым, што ёсьць пачуцьцём.
Бо няшчырасьць – цяжка?я загана,
І ня лечыцца ,нават, вагнём.
Гэтых ведаў ня знойдзеш у кніжках,
Не навучыць прафэсар стары.
І ў краме ня купіш па зьніжках,
Ты пачуцьці,што робяць жывым.