Нам выпаў горкі лёс Айчыны –
Жыць на улогах зменаў-здрад.
Час занядбанасці Радзімы,
У панаванні вечных страт.
Нам выпаў яблыкам спакусы
Як быццам бел-чырвоны шлях,–
Святлеў-зіхцеў для беларусаў,–
Але мацней за ўсё быў страх.
Нам выпаў дзень, гадзіна, момант
Змяніць самім абраны рай.
Пад ўзняты снежнем сцяг Пагоні
Змянілі. Долю на Адчай.