Нам запаведана спрадвеку: “Не забі!”
 І Богам дадзены Любві Закон Адзіны.
 Але мы звязаны законамі Зямлі
І патрабуем  кары жорсткай для павінных.
Хаця не мы ўдыхнулі ў іх агонь жыцця…
 Хоць і не нашых блізкіх злодзеі знішчалі…
 Але так дзеецца… Іх судзяць… І суддзя
 Прысуд смяротны лепшым выйсцем абвяшчае.
У залі стогне той, хто родных пахаваў
 З-за гэтых вырадкаў, што зараз – вочы долу…
 Але… Усё ж… Ну хто… калі нам права даў
 Забіць забойцу – з грамадзянскага дазволу?!
Караем цела.  І дарэмна.  Хворы дух.
 А цела – так – недаўгавечная прылада.
 Яго зніштожым – ды не спынім вечны рух:
 І злыдня дух спадзе вар’яцкім брудападам.
З жывымі думкамі нянавісці і зла,
 Якіх ніхто цяпер ужо не затрымае,
 Ён распаўсюджвае вакол насенні тла,
 Хаця магчымасці для дзеянняў не мае.
Таму і цягнецца, і лепіцца да тых,
 Хто на яго падобны ўнутранай істотай,
 Каб узмацняць сабой нялюдскі нораў іх
 І падштурхоўваць на злачынную брыдоту.
А каб пакінуць тое цела, не знішчаць,
 Умоў шчамлёткамі  травіць карэнне злое
 І цвёрдай воляй жорсткі дух кантраляваць –
 Мо не расло б страшэннай лаваю благое?
Калі ж забойстваў узаконеных працяг
Злачынстваў колькасць не змяншае – памнажае,
 Тады навошта пазбаўляць  нябог жыцця?
 Такая мера ўсіх праблем не вырашае!
Людскіх ізгояў варта хворымі лічыць
 І ратаваць, як ад хвароб такога роду, –
 Святлом любві іх душы квёлыя лячыць,
 А моцным целам не даваць былой свабоды.
Не трэба смерці! Каб не зведаць той бяды...
 І забіваць, і пагарджацца нават хопіць!
 Усё злачынствы нараджаюцца тады
 Калі любоў і разуменне ў недахопе.
11.10.2010