Напрасткі да неба,
Дзе лістота коўдрай
Атуляе восень
Залатой пяшчотнай.
Напрасткі да зорак,
Талераў зіхоткіх
Для душы сасмяглай
У лесе гэтым волкім.
Напрасткі да Бога,
Ў якога і не верыш,
Верыш калі сцюжна
Сэрцу ў цесным целе.
Напрасткі да… Краю,
Дзе вякуюць Неба,
Зоркі, Сонцы, Богі,
Дзе душа збалела…