Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Нарачанскі край

Яшчэ не ацэнена

Нарачанскі край,
Запаведны край
Рад мяне сустрэць,
Рад мяне прыняць.
Лечыць сэрца мне
Зёлак медаграй
І вада спяшыць
Маю стому зняць.

Нарачанскі край,
Блаславёны край
Асяніў крылом,
Азарыў кастром!
За твой добры люд
Тост падняць я рад
І за песні, што
Паднялі настрой!

Нарачанскі край,
Партызанскі край,
Аб героях ты
Памяць беражэш.
Запявае бор,
Падпявае гай.
І гараць-трымцяць
Свечкі зор бліжэй…

Нарачанскі край,
Паэтычны край,
Ты яшчэ таму
Знакамітым стаў, –
Тут на свет прарос
І высока ўзрос,
І цябе апеў
Слаўны сын твой – Танк.

Нарачанскі край,
Хлебасольны край,
Я твайго цяпла
Не змагу забыць,
Аб сустрэчы зноў
Буду марыць я, -
Твае хвалі мне
Ў грудзі будуць біць...